Педагогам



«Мы забыць сваю мову не мусiм»

( фiлалагiчны рынг для педагагiчных работнiкаў)

1.     Спецыфічныя ўмовы маўленчага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту.

2.     Маўленне выхавальніка як сродак развіцця маўлення дзяцей.

3.     Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей.

4.     Стварэнне маўленчых умоў для развіцця пачуцця беларускай мовы.

5.     Планаванне работы па развіцці маўлення дашкольнікаў на занятках і ў вольны ад заняткаў час.

 

Спецыфічныя ўмовы маўленчага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту/

Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.

Пэўная колькасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы расце ў рускамоўных сем’ях, змалку вучыцца размаўляць і мысліць на рускай мове. У той жа час менавіта беларуская мова тлумачыць дзецям прыроду нашага краю, знаёміць з характарам акружаючых людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі і памкненнямі, уводзіць у народную паэзію, народныя вераванні, філасофію.

Існуе даволі складанае і супярэчлівае становішча. Унікальнасць яго ў тым, што беларуская мова як другая для гэтых дзяцей з’яўляецца таксама роднай, “мовай душы”. З такога пункту гледжання і трэба падыходзіць да навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове.

Маўленне выхавальніка як сродак развіцця маўлення дзяцей

Развіццё маўлення дзіцяці магчыма толькі пры ўмове правільнай літаратурна дасканалай мовы яго акружэння. Дзеці спачатку пераймаючы, а потым неўсвядомлена аналізуючы маўленне дарослых, засвойваюць усе тонкасці вымаўлення дарослага, словаўжывання, пабудовы фразы. Вучыць дзяцей трэба на лепшых узорах роднай мовы, і ў гэтым вядучая роля належыць выхавальніку, які пастаянна кантактуе з дзецьмі і ад якога дзеці пераймаюць, засвойваюць культуру маўлення.

Пад культурай маўлення разумеецца яго правільнасць: адпаведнасць нормам арфаэпіі, лексікі, граматыкі, стылістыкі, устаноўленым для літаратурнай мовы традыцыям, уменне карыстацца моўнымі сродкамі ў розных умовах зносін адпаведна з мэтай і зместам маўлення. Авалоданне культурай маўлення – доўгатэрміновы працэс.

Якія ж патрабаванні ставяцца да маўлення выхавальніка, каб ен стаў узорам высокай культуры для дзяцей?

Перш за ўсё маўленне выхавальніка павінна быць змястоўным, несці дзецям новую праўдзівую інформацыю, раскрываць перад імі ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці, што існуюць у навакольным жыцці, даваць ацэнку ўчынкам дзяцей і дарослых.

 

Слоўнік выхавальніка павінен быць багатым і дакладным. Для выказвання сваіх эмацыянальных адносін да дзяцей, іх учынкаў, для складання апавядання, апісання розных прадметаў выхавальнік павінен выкарыстоўваць вялікую колькасць разнастайных слоў, у тым ліку сінонімы, антонімы, словазлучэнні, вобразныя літаратурныя і народныя выразы, фразеалагічныя звароты. Варта часцей ужываць словы, якія больш цяжка засвойваюцца дзецьмі (абазначэнні адценняў, колераў, матэрыялаў, мастацкіх выразаў, абагульняючых слоў і інш.).

У размове з дзецьмі неабходна памятаць пра іх узроставыя магчымасці. Размаўляючы з малодшымі дзецьмі, выхавальнік ужывае словы з канкрэтным зместам, фразы кароткія і простыя па структуры, тэмп гутаркі – некалькі запаволены, мова эмацыянальная. На пятым – шостым годзе жыцця дзецям становяцца даступнымі прычыны ўзнікнення нескладаных з’яў, якія ў маўленні адлюстроўваюцца з дапамогай складаназлучаных і складаназалежных сказаў. Дакладныя інтанацыі выхавальніка дазваляюць дзіцяці адчуць сябе больш сталым і паказаць гэта ў сваіх учынках і паводзінах.

Парушэнні ўзроставых меж, абумоўленых псіхолага-фізіялагічнымі асаблівасцямі дзяцей малодшага, сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту, прыводзяць да педагагічных памылак, пралікаў: непаразуменню, зніжэнню інтарэсаў, раздражненню, пасіўнасці дзяцей.

Пэўныя патрабаванні ставяцца і да гукавога боку маўлення: чыстае гукавымаўленне, выразная дыкцыя, арфаэпічная правільнасць.

Выхавальніку неабходна валодаць уменнямі весці дыялог, расказваць, слухаць расказы і адказы іншых. Маўленне яго павінна быць нешматслоўным, але зразумелым і лагічным. У дзейнасці кожнага педагога важнымі з’яўляюцца навыкі публічнага маўлення: уменне выступаць перад калегамі, наладжваць калектыўную гутарку з бацькамі. Узорам для дзяцей і акружэння павінна быць уся манера паводзін выхавальніка ў працэсе маўленчых зносін (поза, жэст, адносіны да суразмоўцаў).

 

Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей

Задача развіцця маўлення, навучання роднай мове выступае як адна з самых галоўных задач выхавання ў дзіцячым садзе. Авалоданне сродкамі роднай мовы, добрае валоданне ёю забяспечвае эфектыўныя маўленчыя зносіны дзіцяці з дарослымі і аднагодкамі. Без маўленчых зносін з дарослымі, без моўнага акружэння немагчыма паўнацэннае развіццё дзіцяці, бо іменна дарослыя перадаюць яму вопыт, веды, уменні, культуру. Навучыць дзіця карыстацца роднай мовай у жывых, непасрэдных зносінах з людзьмі, развіць іх вуснае маўленне – асноўная задача маўленчага развіцця дашкольніка.

Гэта агульная задача ў адпаведнасці з асноўнымі кампанентамі мовы і маўлення складаецца са спецыяльных прыватных задач:

§  узбагачэнне, замацаванне і актывізацыя слоўніка;

§  удасканаленне граматычнай правільнасці маўлення;

§  выхаванне гукавой культуры маўлення;

§  фарміраванне гутарковага (дыялагічнага маўлення);

§  развіццё звязнага (маналагічнага) маўлення;

§  выхаванне цікавасці да мастацкага слова;

§  навучанне грамаце.

Неабходная сістэма работы пры вырашэнні ўсіх задач развіцця маўлення забяспечваецца пераемнасцю ў вырашэнні кожнай з іх пры пераходзе ад адной узроставай групы да другой і сінхранічнай суаднесенасцю розных задач у адной узроставай групе.

Змест работы па развіцці маўлення вызначаецца вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі. У аснове гэтай работы ляжыць узбагачэнне пачуццёвага вопыту, якое дзіця набывае шляхам азнаямлення са з’явамі навакольнага жыцця. Дзецям паведамляюцца ўпарадкаваныя веды пра даступныя іх разуменню з’явы побыту, прыроды і працы і грамадскага жыцця перш за ўсё нашай рэспублікі.

Праграмай  прадугледжана і фарміраванне ў дзяцей уласна маўленчых навыкаў і ўменняў (выбар патрэбнага слова з сінанімічнага рада, валоданне элементамі словазмянення і словаўтварэння, развіццё фанематычнага слыху і звязнага маўлення і інш.).

Асноўныя сродкі рэалізацыі праграмных патрабаванняў – гэта:

§  арганізацыя зносін дзяцей у розных відах дзейнасці (гульнявой, працоўнай, бытавой);

§  маўленне выхавальніка як педагагічны фактар уплыву на маўленне дзяцей;

§  азнаямленне дзяцей з творамі мастацкай літаратуры;

§  выкарыстанне тэхнічных сродкаў;

§  развіццё ў дзяцей умення ўспрымаць розныя віды выяўленчага мастацтва, выказваючы свае думкі.

Развіццё маўлення дзяцей у дашкольных установах ажыццяўляецца ў дзвюх формах: у штодзённым жыцці і на арганізаваных занятках.

У штодзённым жыцці забяспечваюцца ўмовы для максімальнай рэалізацыі патрэбы дзіцяці ў маўленчых зносінах з дарослымі і равеснікамі. Тут можна вызначыць два шляхі развіцця маўлення дзяцей:

§  падпарадкаванне зместу і формы зносін патрэбам рэгуляцыі паводзін выхаванцаў у рэжымных момантах, прагулках, немаўленчых занятках і ў іншых тыповых сітуацыях;

§  арганізацыя дзейнасці дзяцей (напрыклад, гульнявой) з мэтай забеспячэння неўсвядомнага засваення неабходных маўленчых сродкаў (замацаванне правільнага вымаўлення таго ці іншага гука, азнаямленне з новай граматычнай канструкцыяй і г.д.).

Навучанне роднай мове на занятках – планамерны, мэтанакіраваны працэс развіцця пазнавальных здольнасцей дзяцей, засваення імі сістэмы элементарных ведаў аб наваколлі і адпаведнага слоўніка, фарміраванне маўленчых уменняў і навыкаў.

Вылучаюцца заняткі па азнаямленні з навакольным светам, мастацкай літаратурай і заняткі па развіцці маўлення. У старэйшых групах праводзяцца заняткі па навучанні грамаце.

Безумоўна, існуе цесная сувязь паміж моўным матэрыялам, які падаецца на занятках, і тым, што падлягае “ўтоенаму” замацаванню ў спецыяльна арганізаванай педагогам дзейнасці дзяцей па-за заняткамі. З другога боку, на занятках наладжваюцца назіранні над моўным матэрыялам, які дзеці атрымліваюць у працэсе спантаннага засваення мовы ў штодзённым жыцці.

Стварэнне маўленчых умоў для развіцця пачуцця беларускай мовы

Адной з заканамернасцей засваення дзецьмі мовы з’яўляецца наяўнасць у іх моўнага пачуцця – неўсвядомленага, набытага ў працэсе штодзённых маўленчых зносін. У дзяцей неабходна выхоўваць пачуццё беларускай мовы, ствараючы для гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у працэсе якіх дзіця магло б пад кіраўніцтвам выхавальніка засвойваць беларускую мову, далучацца да яе паэзіі, а затым і вырашаць розныя маўленчыя задачы – камунікатыўныя, пазнавальныя і інш.

У маленькіх дзяцей, якія толькі прыйшлі ў дашкольную ўстанову з рускамоўнай сям’і, важна спачатку як мага лепш развіць пачуццёвую аснову беларускага маўлення. Рускамоўным дзецям трэба спачатку “ўвайсці” ў беларускую мову, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць, зацікавіцца роднай мовай. Таму найбольш спрыяльным для разумовага і маўленчага развіцця дзяцей гэтага ўзросту з’яўляецца паступовае ўключэнне беларускай мовы ў розныя віды дзіцячай дзейнасці.

Вядучую ролю адыгрывае знаёмства дзяцей з беларускім фальклорам, а таксама лепшымі класічнымі творамі для маленькіх дзяцей. Фальклорныя і класічныя творы дазваляюць увесці дзіця ў атмасферу жывога беларускага слова.

Перш за ўсе прадугледжваецца праслухоўванне дзецьмі беларускіх народных калыханак, песенек, забаўлянак, кароткіх вершыкаў, якое суправаджаецца адпаведнымі зместу дзеяннямі (закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытопванне, падскокі і да т.п.), паўтарэннем гукаперайманняў, асобных слоў, выразаў. Расказванне невялікіх па аб’ёму казак трэба суправаджаць інсцэніроўкамі, што аблегчыць дашкалятам іх успрыманне і разуменне, заахвоціць да паўтарэння слоў, выразаў, песенек.

Маленькія дзеці могуць ужо ўдзельнічаць у простых карагодных гульнях. Гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаць у дзяцей жаданне ўступаць у зносіны, значыць, і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды і заўважаюць, што гульня праводзіцца на беларускай мове, і міжволі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі.

Сярод стымулаў праяўлення маўлення дзяцей выключнае значэнне маюць цацкі-жывёлы і лялькі, да якіх малыя адносяцца як да жывых істот. Асабліва значная роля належыць ляльцы. Аўтар першай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Е.І. Ціхеева прапанавала ўвесці ў педагагічны працэс дыдактычна “абсталяваную” ляльку, якая не даецца ў свабоднае карыстанне дзецям, а фігуруе толькі ў час заняткаў па азнаямленнi з навакольным светам і развіццi маўлення, арганізаваных гульняў.

Аналагічным чынам для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят мэтазгодна выкарыстоўваць лялек-“беларусаў”, напрыклад, дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны па аднаму або разам “прыходзяць” да дзяцей і цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.

Маўленчыя сітуацыі, пабудаваныя на натуральнай цікавасці дзяцей да лялек, ствараюць у іх устаноўку на мову субяседніка. Дзеці вучацца прыслухоўвацца да беларускай мовы, успрымаць і разумець яе. Непрыкметна ў іх фарміруецца патрэбнасць мець зносіны на роднай мове. У час гэтых заняткаў неадвольна засвойваецца пэўны слоўнік, спачатку пасіўны, які далей паступова актывізуецца, калі дзеці пачынаюць прымаць удзел у сітуацыйным дыялогу з лялькамі і выхавальнікам.

У гэтых дыялогах малыя нявымушана практыкуюцца ў вымаўленні беларускіх слоў, выкарыстанні некаторых граматычных форм. Маўленчыя сітуацыі можна разыгрываць і з удзелам іншых цацак-персанажаў беларускага фальклору: казы-манюкі, катка-залатога лабка і да т.п., якія таксама размаўляюць толькі па-беларуску.

Выхавальнік сам вырашае, калі асобныя заняткі можна поўнасцю праводзіць на беларускай мове. Спачатку гэта могуць быць заняткі, на якіх моўная нагрузка невялікая – маляванне, лепка, асабліва на тэмы, звязаныя з нацыянальным мастацтвам; затым такія заняткі, як азнаямленне з прыроднымі з’явамі, па фарміраваннi элементарных матэматычных уяўленняў і інш.

Асаблівую ролю ў развіцці беларускага маўлення як сродку зносін адыгрываюць ролевыя гульні з лялькамі-“беларусамі”. Такія гульні даступныя ўжо дзецям трохгадовага ўзросту. Выхавальнік штодзённа наладжвае іх, прымаючы ўдзел у гульні з дзецьмі. Лялькі ў гульні “размаўляюць” толькі па-беларуску.

Маленькія выхаванцы далучаюцца і да пасільнага ўдзелу ў народных гульнях, святах, якія праводзяцца са старэйшымі дзецьмі. Гэта таксама добры падмурак, на якім развіваецца пачуццё беларускай мовы ў дашкольнікаў.

Такім чынам, першыя тры гады жыцця – гэта пераважна тыя формы работы, якія спрыяюць развіццю пачуцця беларускага маўлення ў дзяцей з рускамоўных сем’яў.

Па меры пашырэння маўленчых і інтэлектуальных магчымасцей дзяцей уводзіцца вучэбнай праграмай  навучанне беларускай мове на спецыяльных занятках (сярэдняя група), але работа па развіццi ў дзяцей пачуццёвай асновы беларускага маўлення працягваецца і далей.

Як і раней, вядучую ролю ў далучэнні дзяцей да беларускай мовы,  развіцці беларускага маўлення адыгрывае мастацкая літаратура: слуханне апавяданняў, вершаў, казак, завучванне на памяць, адгадванне і загадванне загадак, тлумачэнне прыказак і прымавак.

Вялікую карысць прыносяць рухавыя і карагодныя гульні з мастацкім словам. Яны праводзяцца на прагулках, у вольны час з мэтай замацавання асобных слоў, іх вымаўлення, граматычных форм, тэкстаў. У такіх гульнях дашкольнікі лёгка ўлоўліваюць музычнасць, напеўнасць, рытмічнасць мовы, пазнаюць трапнасць, лаканічнасць слова.

Спачатку дашкалятам прапануюцца гульні, якія ў асноўным пабудаваны на перайманні рухаў (пільшчыкаў, кавалёў, лыжнікаў і г.д.). Рухі выконваюцца ў адпаведнасці з рытмам верша.

Наступныя гульні, якія можна ўжо прапанаваць чатырох-пяцігадовым дзецям, акрамя рухаў пераймання, змяшчаюць бег, падскокі, галоп, будуюцца па тыпу хованак, даганялак, адшуквання адзін аднаго. (Напрыклад, гульня “Воўк і зайцы” па вершу В. Віткі).

Арганічна звязаныя песня, слова, рух у народных карагодных гульнях. У іх дзеці драматызуюць тое, аб чым спяваецца ў песні (“Каравай”, “Заінька” і інш.). Гэтыя гульні служаць добрым сродкам замацавання слоўніка, граматычнага ладу беларускага маўлення.

Пяцігадовым дзецям можна прапанаваць народныя гульні-драматызацыі з дакладным размеркаваннем роляў кожнага ўдзельніка і адпаведнымі іх слоўнымі прыгаворамі. Галоўная каштоўнасць такіх гульняў у тым, што ў іх адлюстроўваюцца нацыянальныя традыцыі, характар народа, яны цесна звязаны з прыродай, побытам і працоўнай дзейнасцю людзей. Таму народныя гульні садзейнічаюць не толькі развіццю  беларускага маўлення, але і засваенню беларускай культуры ў шырокім сэнсе слова. Да гульняў-драматызацый адносяцца такія вядомыя, як “Гусі-гусі”, “Пастух і статак”, “Воўк і авечкі”, “Рэдзька” і іншыя. Усе яны ўключаюць дыялогі, таму ў гэтых гульнях дзеці засвойваюць і жывое беларускае слова, і інтанацыйную выразнасць дыялагічнага маўлення.

З пяці-шасцігодкамі далей праводзіцца ўся тая ж работа, што пачалася ў папярэдняй узроставай групе. Але асаблівае месца сярод гульняў-драматызацый з мастацкім словам належыць тым, якія дапамагаюць дзецям праявіць творчыя здольнасці, уменне знайсці правільны адказ на пытанне якога-небудзь персанажа, прыдумаць дыялог, стварыць рыфмаваныя радкі. (Напрыклад, рухавая гульня “Кавалі” па вершу В. Віткі).

Вялікія магчымасці для замацоўвання і актывізацыі навыкаў беларускага маўлення ствараюць рэжымныя моманты, працоўная дзейнасць дзяцей. У ранішнія часы можна замацаваць слоўнік па тэмах: “Знешні выгляд чалавека”, “Адзенне і абутак”, “Прадметы гігіены” і інш. На прагулцы актывізуецца слоўны запас па тэмах: “Расліны”, “Транспарт”, “Птушкі”, “Поры года” і г.д. У ходзе працоўнай дзейнасці выхавальнік можа пазнаёміць дзяцей з назвамі інструментаў, інвентару, працоўных дзеянняў. Выхавальнік вядзе дыялог з дзецьмі, выкарыстоўваючы ў сваёй мове загадкі, прыказкі, кароткія вершы. Такім чынам наладжваецца развіццё натуральных узаемаадносін на беларускай мове. У падобных штодзённых размовах дзеці прывучаюцца свабодна карыстацца беларускай мовай, спантанна засвойваюць родную мову на “ўзроўні пачуцця”

 

Планаванне работы па развіцці маўлення дашкольнікаў на занятках і ў вольны ад заняткаў час

Праграмай  прадугледжана ўвядзенне спецыяльна арганізаваных заняткаў па развіцці беларускага маўлення ў  малодшай, сярэдняй, старэйшай групах, але нягледзячы на гэта развіваць беларускае маўленне, а значыць і планаваць работу па ім патрэбна ўжо з I малодшай групы. Работа ў гэтым кірунку будзе весціся па-за заняткамі – у ранішні і вячэрні адрэзак часу. Як весці і арганізаваць гэтую работу можна паглядзець у кнізе-дапаможніку В. Рудзіка “Планаванне работы па развіцці маўлення дашкольнікаў у вольны ад заняткаў час”. Гэты дапаможнік разглядаецца аўтарам не як альтэрнатыва, а як варыянтны падыход да планавання.

Нельга асобна фарміраваць веды па адным з раздзелаў методыкі развіцця мовы – усе яны цесна звязаны паміж сабою і кожны па-свойму значны. Ва ўсіх раздзелах гэтага дапаможніка прапаноўваецца планаванне работы ў малодшай, сярэдняй, старэйшай групах, якое складаецца з наступных частак:

§  Задачы па развіцці мовы (гукавая культура, слоўнік, граматычны лад, звязнае маўленне).

§  варыянты планавання работы па раздзелах на тыдзень для малодшай, сярэдняй, старэйшай групы;

§  дадатковы практычны матэрыял: пералік і змест дыдактычных гульняў па ўзроставых групах да кожнага раздзела; змест народных гульняў, гульняў для аўтаматызацыі і дыферанцыяцыі гукаў; скорагаворкі; лічылкі; вершы аб роднай мове, Радзіме; небыліцы і жарты; вершы на тэму “Ветлівыя словы”.

Ну і, канечне, ужо з другой малодшай групы можна спрабаваць уводзіць заняткі (немаўленчыя), такія, як лепка, маляванне, аплікацыя на беларускай мове, а таксама заняткі па азнаямленні з наваколлем, уводзячы на іх лялек-беларусаў альбо цацкі, якія вельмі любяць дзеці малодшага ўзросту.

У  сярэдняй і старэйшай групах праграмай ўводзяцца арганізаваныя заняткі па развіцці беларускага маўлення. Н. Старжынская ў сваім дапаможніку “Методыка развіцця роднага маўлення” (“Пралеска”, 1999, № 8) прапаноўвае ў гэтых групах праводзіць заняткі па азнаямленні з навакольным светам, на якіх можна шырока папоўніць слоўнікавы запас дзяцей. Таксама заняткі па знаёмству з мастацкай літаратурай. Гэта чытанне і расказванне казак, апавяданняў, чытанне і завучванне вершаў на  памяць,  знаёмства  з  творчасцю  беларускіх  пісьменнікаў Я. Коласа  і Я. Купалы, літаратурныя віктарыны і г.д. Ну і апошні від заняткаў – заняткі па развіцці маўлення.

Гэта разгляд карцін, расказванне па карціне, пераказ літаратурных твораў, складанне расказаў, апісанне прадметаў, заняткі па гукавой культуры мовы і г.д. У старэйшых групах праводзяцца яшчэ заняткі па навучанні грамаце.

У дапамогу да правядзення заняткаў можна ўзяць кнігу                        Д. Дубінінай “Выкарыстанне сродкаў народнай педагогікі ў развіцці выразнага маўлення дашкольнікаў” (Метадычныя рэкамендацыі). Там ёсць прыкладныя канспекты заняткаў па азнаямленні дзяцей з творамі беларускага фальклору – казкамі (стар. 57), а таксама гульнёвыя сітуацыі па развіцці вобразнага маўлення дзіцяці на спецыяльных маўленчых занятках (стар. 43).

У кнізе Н. Старжынскай “Беларуская мова ў дзіцячым садзе” ёсць багаты практычны матэрыял па ўсіх чатырох раздзелах методыкі развіцця мовы з падборам дыдактычных і рухавых гульняў. Падрабязна тлумачыцца, як правільна весці работу па ўсіх раздзелах (слоўнік, фанетыка, фарміраванне граматычнага ладу маўлення, фарміраванне навыкаў вымаўлення, развіццё звязнага маўлення). На старонках 107 – 109 даюцца канспекты двух заняткаў па развіцці маўлення для сярэдняй групы “Свойскія птушкі” і “Расказванне па карціне “Маці мые посуд”.Ну і  дапаможнік выхавальніку ў планаванні работы па развіцці маўлення -  гэта “Сцяжынка”, дзе сабраны багаты моўны матэрыял, які можна выкарыстоўваць у кожнай узроставай групе.

Развіццё беларускага маўлення

 

1. Спецыфічныя ўмовы маўленчага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту.

2. Маўленне выхавальніка як сродак развіцця маўлення дзяцей.

3. Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей.

4. Стварэнне маўленчых умоў для развіцця пачуцця беларускай мовы.

5. Планаванне работы па развіцці маўлення дашкольнікаў на занятках і ў вольны ад заняткаў час.

Літаратура:

1.     Учебная программа дошкольного образования.- Минск: Национальный  институт образования, 2012. – 415 с.

2.     Дубініна, Дз.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Дз.Дубініна.-Мазыр:ТАА ВД “Белы Вецер”, 2008-136 с.

3.     Дубініна, Дз.М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі /ДЗ. М. Дубініна, А.А. Страха, Д.У. Дубінін; под ред.  Л.Ф. Леўкіна.-Мн:Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014.-133 с.

4.     Старжынская, Н.С.  Методыка развіцця роднай мовы: вучэбны дапаможнік для навучэнцаў спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі /Н.С.Старжынская, Дз.М.Дубініна.-Мазыр :-Мн: Вышэйшая школа”,2008.-300 с.

 






































«Речевая готовность детей к школе»


Для воспитания полноценной речи нужно устранить все, что мешает свободному общению ребенка с коллективом. Ведь в семье малыша понимают с полуслова и он не испытывает особых затруднений, если его речь несовершенна. Однако постепенно круг связей ребенка с окружающим миром расширяется.

Школьное обучение предъявляет ребенку новые требования к его речи, вниманию, памяти.

Наиболее значимым для ребенка семи лет является переход в новый социальный статус: дошкольник становится школьником.

Особые критерии готовности к школьному обучению предъявляются к усвоению ребенком родного языка как средства общения. 

 

Перечислим их.

1. Сформированность звуковой стороны речи. Ребенок должен владеть правильным, четким звукопроизношением звуков всех фонетических групп. 

 2. Сформированность фонематических процессов (умение слышать и различать, дифференцировать звуки родного языка). Наличие у первоклассников даже слабых отклонений в фонематическом и лексико-грамматическом развитии ведет к серьезным проблемам в усвоении программ общеобразовательной школы.

3.                Готовность к звукобуквенному анализу и синтезу звукового состава речи.

4.                Умение пользоваться разными способами словообразования, правильно употреблять слова с уменьшительно-ласкательным значением, выделять звуковые и смысловые различия между словами; образовывать прилагательные от существительных.

5.                Сформированность грамматического строя речи: умение пользоваться развернутой фразовой речью, умение работать с предложением.

 

Также к началу обучения в школе дети должны уметь: -строить сложные предложения разных видов;

-составлять рассказы по серии картинок, небольшие сказки;

-находить слова с определенным звуком;

-определять место звука в слове;

-составлять предложения из трех-четырех слов; членить простые предложения на слова;

-членить слова на слоги (части) ;

-различать жанры художественной литературы: сказку, рассказ, стихотворение и. т. п.

-самостоятельно, последовательно передавать содержание небольших литературных текстов;

-драматизировать небольшие произведения;

-уметь различать по внешнему виду растения, растущие в данной местности;

-иметь представления о сезонных явлениях природы; -знать свой домашний адрес, ФИО родителей.

 

Младшие школьники пишут преимущественно так, как говорят, поэтому среди неуспевающих школьников младших классов (в первую очередь по родному языку и чтению) отмечается большой процент детей с фонетическими дефектами. Это одна из причин возникновения дисграфии (нарушения письма) и дислексии (нарушения чтения) .

 

Школьники, у которых отклонения в речевом развитии касаются только дефектов произношения одного или нескольких звуков, как правило, учатся хорошо. Такие дефекты речи обычно не сказываются отрицательно на усвоении школьной программы. Дети правильно соотносят звуки и буквы, не допускают в письменных работах ошибок, связанных с недостатками звукопроизношения. Среди этих учащихся неуспевающих практически нет.

 

Отклонения в развитии устной речи создают серьезные препятствия при обучении грамотному письму и правильному чтению. Письменные работы этих детей полны разнообразных специфических, орфографических и синтаксических ошибок.

 

Фонематические и лексико-грамматические нарушения речи не всегда сопровождаются нарушением звукопроизношения и поэтому родители их не замечают. Однако эти нарушения самым серьёзным образом влияют на усвоение ребёнком школьной программы.

 

Ни для кого не секрет, что совместная деятельность родителей и специалистов приносит более эффективный результат в коррекционной работе.

 

Основная задача родителей в данный период времени- проявлять активное сотрудничество с педагогами и специалистами ДОУ, это поможет предотвратить трудности общения в ребенка в коллективе и неуспеваемость в общеобразовательной школе.

 

Что могут сделать родители, чтобы обеспечить речевую готовность ребёнка к школе?

 

-  создать в семье условия, благоприятные для общего и речевого развития детей;

-  проводить целенаправленную и систематическую работу по речевому развитию детей и необходимую коррекцию недостатков в развитии речи;

-  не ругать ребенка за неправильную речь;

-  ненавязчиво исправлять неправильное произношение;

-  не заострять внимание на запинках и повторах слогов и слов;

-  осуществлять позитивный настрой ребенка на занятия с педагогами.

 

Необходимо учитывать важность речевого окружения ребенка. Речь должна быть четкой, ясной, грамотной, родителям необходимо как можно активнее способствовать накоплению словарного запаса детей.

 

Однако часто родители не уделяют должного внимания борьбе с тем или иным речевым нарушением. Это связано с двумя причинами:

1)  родители не слышат недостатков речи своих детей;

2)  не придают им серьезного значения, полагая, что с возрастом эти недостатки исправятся сами собой.

 

Но время, благоприятное для коррекционной работы, теряется, ребенок из детского сада уходит в школу, и недостатки речи начинают приносить ему немало огорчений. Сверстники высмеивают его, взрослые постоянно делают замечания, а в тетрадях появляются ошибки. Ребенок начинает стесняться, отказываться участвовать в праздниках. Он неуверенно чувствует себя, отвечая на уроках, переживает из-за неудовлетворительных оценок по русскому языку.

 

В такой ситуации критические замечания и требования говорить правильно не дают нужного результата. Ребенку необходимо умело и вовремя помочь. При этом очевидно, что помощь именно родителей в коррекционной работе обязательна и чрезвычайно ценна.

 

Во-первых, родительское мнение наиболее авторитетно для ребенка, а во-вторых, у родителей есть возможность ежедневно закреплять формируемые навыки в процессе повседневного непосредственного общения.

 

Таким образом, благодаря совместной работе учителя-логопеда, педагога- психолога, родителей удаётся своевременно и качественно помочь учащимся преодолеть речевые нарушения, более успешно овладеть программным материалом по русскому языку и чтению, сформировать положительную мотивацию к учебной деятельности, сформировать у учащихся с речевой патологией уверенность в своих возможностях.

 

Желаю успехов!


Комментариев нет:

Отправить комментарий